Якія падарункі беларусы купляюць да навагодніх святаў


Каманда аналітыкаў Picodi Беларусь праверыла статыстыку пошукавых запытаў у Google і склала рэйтынг самых папулярных навагодніх падарункаў.

Здымак носіць ілюстрацыйны характар.

Рэйтынг заснаваны на параўнанні росту папулярнасці запытаў у пошукавай сістэме Google у снежні 2022 года з перыядам студзень – лістапад 2022 года (на аснове архіўных дадзеных сэрвісу Google Trends).

Сярод запытаў, якія разглядалі даследчыкі, былі розныя варыянты падарункаў: ад традыцыйных (шакалад, цацка, касметыка) да сучасных тэхналагічных прылад (смарт-гадзіннік, разумная калонка, увільгатняльнік паветра).

Статыстычныя даныя паказалі, што на званне самага папулярнага падарунка на навагоднія святы ў Беларусі прэтэндуе разумная калонка: колькасць запытаў узрасла на 311%.

На другім месцы апынуўся падарункавы набор (173%), які можа складацца з прысмакаў, чая, кавы ці касметыкі.

На трэцім і чацвёртым месцах – адзенне: піжама (132%) і швэдар (106%).

Замыкаюць пяцёрку лідараў сярод папулярных навагодніх падарункаў у Беларусі разумныя гадзіннікі (99%), якія адсочваюць фізічную актыўнасць, паведамляюць аб званках і паведамленнях.

Агляд
Тры спосабы зрабіць цуд на Каляды дзецям беларускіх палітвязняў
2023.11.24 21:16

А што ў суседзей?

У суседняй Польшчы ў якасці падарунка асаблівай папулярнасцю карыстаюцца касметычныя наборы, падарункавыя сертыфікаты і тэрмакубкі.

Украінцы таксама часцей за ўсё ў якасці прэзента выбіраюць падарункавы набор.

Расейцы аддаюць перавагу падарункавым наборам, смарт-калонкам і касметычным наборам.

У сусветным рэйтынгу падарункаў лідзіруюць падарункавы набор (510,3%), касметычны набор (257,3%) і падарункавы сертыфікат (149,9%). Акрамя таго, у пяцёрку ўвайшлі шалік (139,9%) і тэрмакубак (138,7%).

Агляд
Дзед Мароз з кулямётнай стужкай, Санта-Клаус з місіс Клаус: навагоднія праграмы для дзяцей у Беларусі
2023.12.07 16:06

СП, belsat.eu

Стужка навінаў