Сенат ЗША заблакаваў дапамогу Украіне і Ізраілю


Рэспубліканская партыя ў Сенаце ЗША заблакавала спробу прыняць законапраект, што прадугледжвае вылучэнне дапамогі Украіне і Ізраілю. 

Як паведамляе Бі-Бі-Сі, асноўнаю прычынаю сталіся рознагалоссі з дэмакратамі наконт неабходнасці ўмацавання мяжы з Мексікай і ўзмацнення жорсткасці іміграцыйнай палітыкі.

Пакет агульным коштам $ 110 млрд уключаў $ 61 млрд для Украіны, а таксама сродкі для Ізраілю, на дапамогу Газе і комплекс захадаў для ўмацавання межаў.

Рэспубліканцы настойваюць на тым, што любая дапамога Украіне павінна быць увязаная з маштабнымі рэформамі ў сферы іміграцыі і з пераглядам палітыкі давання прытулку ў ЗША.

Пакет ужо ўключае захады для запэўнівання бяспекі межаў, але рэспубліканцы патрабуюць больш рашучых рэформаў у правілах давання прытулку і кантролю над іміграцыяй, што ўскладніла перамовы з дэмакратамі.

Hавiны
Джон Кербі: ЗША выдаткавалі амаль усе сродкі, вылучаныя на падтрыманне Украіны
2023.11.09 15:21

У выніку працэдурнага галасавання 51 сенатар прагаласаваў супраць і 49 за далейшае абмеркаванне законапраекту. Для пачатку яго абмеркавання па сутнасці трэба было не менш за 60 галасоў са 100.

Усе сенатары-рэспубліканцы прагаласавалі супраць. Да іх далучыўся і незалежны сенатар Бэрні Сэндэрз, палітык з левымі поглядамі, якому не спадабалася тое, што прапанаваны пакет уключае мільярды долараў на вайсковую дапамогу Ізраілю.

Некалькі сенатараў тым часам заявілі, што перамовы будуць працягнутыя, аднак незразумела, ці ўдасца дасягнуць якога-небудзь прагрэсу да таго, як Кангрэс пойдзе на вакацыі на наступным тыдні.

Раней Белы дом папярэдзіў, што сродкі ЗША для Украіны могуць неўзабаве скончыцца, і перад галасаваннем у Сенаце прэзідэнт Джо Байдэн заявіў, што гатовы пайсці на «істотныя кампрамісы на мяжы», каб дамагчыся прыняцця законапраекту аб дапамозе. Паводле Байдэна, сенатары павінны неадкладна ўхваліць пакет дапамогі.

Аб’ектыў
Ці чакаць Украіне дапамогі ад ЗША?
2023.12.05 20:55

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў