«Reuters»: Расея можа закупіць мільёны снарадаў і ракетаў у Паўночнай Карэі


Расея можа купіць «даслоўна мільёны» артылерыйскіх снарадаў і ракетаў у свайго старога хаўрусніка з часу халоднай вайны – Паўночнай Карэі, піша «Reuters», спасылаючыся на крыніцы ў Белым доме.

«Мяркуем, што гэта можа ўлучаць даслоўна мільёны снарадаў, ракетаў і артылерыйскіх снарадаў з Паўночнай Карэі. Мы атрымліваем інфармацыю, што гэта можа быць у такім маштабе», – цытуе «Reuters» прэс-сакратара Белага дому Джона Кербі.

Кербі пры гэтым адзначыў: «Ніякіх прыкметаў таго, што так закуп быў завершаны і гэтая зброя выкарыстоўваецца ва Украіне, няма».

Прэс-сакратар Белага дому назваў гэта «патэнцыйным закупам». Такая інфармацыя – яшчэ адно сведчанне адчайнага становішча Уладзіміра Пуціна: ягонаму абаронна-прамысловаму комплексу бракуе ўзбраення.

Афіцыйныя асобы ЗША заявілі таксама, што чакаюцца дадатковыя закупы Расеяй паўночнакарэйскай вайсковай тэхнікі.

Нядаўна Украіна пачала контрнаступ, украінскія сілы нанеслі ўдары па расейскіх пунктах забеспячэння, у тым ліку па тых, дзе была расейская артылерыя і боепрыпасы. Афіцыйныя асобы заяўляюць, што санкцыі Захаду абмяжоўваюць здольнасць Расеі абнаўляць тэхніку і зброю, якую знішчыла Украіна.

Hавiны
Уладзімір Зяленскі паразмаўляў з прэм’ер-міністаркаю Брытаніі Ліз Трас, запрасіў яе ва Украіну
2022.09.07 08:48

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў