У Генпракуратуры распавялі, колькі ўсяго беларусаў звярнуліся ў камісію для вяртання


Генеральны пракурор Андрэй Швед заявіў у інтэрв’ю «ОНТ», што ў камісію па разглядзе зваротаў беларусаў, якія з’ехалі з краіны па палітычных прычынах, паступіла больш за 70 заяваў.

«Ужо больш за 70 заяваў паступіла на разгляд камісіі. Так, мы правялі адно з першых пасяджэнняў. Прыняты шэраг рашэнняў у дачыненні да асобаў, якія звярнуліся.

Я не буду гаварыць пра лічбы і анансаваць нейкія прозвішчы. Гэтага нельга рабіць. Таму што мы дакладна ведаем, што гэтыя асобы за мяжой апрацоўваюцца актыўна, некаторых з іх запалохваюць, каб яны не прыязджалі сюды», – заявіў Швед.

Хто «запалохвае» гэтых людзей, ён не ўдакладніў. Аднак дадаў, што «прыйдзе час, калі людзі прыедуць і спакойна тут будуць жыць». Калі яны прыедуць, генпракурор таксама не патлумачыў.

Такім чынам, камісія Шведа за тры месяцы сваёй працы атрымала толькі каля 70 заяваў. Гэта прытым, што агулам пасля 2020 году з Беларусі па палітычных прычынах з’ехалі некалькі сотняў тысяч чалавек.

Hавiны
Камісія для вяртання ў Беларусь адмовілася разглядаць зварот рэдактаркі сайту «Белсату» і патлумачыла чаму
2023.02.16 19:56

Нагадаем, улады настойваюць, каб у звароце палітэмігрант патлумачыў, чаму ён зʼехаў з краіны, а таксама распавёў пра абставіны, «у сувязі з якімі, як мяркуе грамадзянін, яго могуць прыцягнуць да адміністратыўнай і (або) крымінальнай адказнасці». Такім чынам, пакуль грамадзянін сам на сябе не данясе, ягоны зварот нават разглядацца не будзе.  Акрамя таго, іншадумец мусіць «шчыра раскаяцца», «кампенсаваць шкоду» і выказаць гатовасць прынесці публічныя прабачэнні.

Аналітыка
«Кубракоў выдае жаданае за сапраўднае». Чаму «польскія клубніцы» лепш за камісію вяртання
2023.03.06 19:14

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў