Звольнілі 200 асобаў. «Яндекс.Маркет» закрыў падраздзяленне ў Беларусі


Кампанія «Яндекс.Маркет» у красавіку звольніла дзве сотні сваіх працаўнікоў у Беларусі. Пра гэта паведамляе выданне Zerkalo.

Яндекс.Маркет.
Фота: Ведомости

Паводле былых працаўніц, да сакавіка яны былі ўсе працаўладкаваныя праз расейскую кампанію «Анкор». Затым усіх перавялі на дамовы платнага аказання паслугаў з беларускай кампаніяй «Анкор БіУай». Планавалася адкрыццё беларускага офісу.

Hавiны
Гендырэктарка «Яндексу» Алена Буніна з’ехала з Расеі і пакідае сваю пасаду
2022.04.02 18:38

Але ў 20-х днях красавіка працаўнікі пачалі атрымліваць на электронную пошту лісты ад «Анкор Біуай», што «Яндекс» праводзіць «рэструктурызацыю працэсаў падтрымання кліентаў». А далей адзначалася, што з 25 красавіка заключаная дамова спыняе дзейнічаць.

«Каб вы маглі лягчэй з гэтым справіцца, мы пералічым вам дадатковую выплату ў 1650 беларускіх рублёў (да выліку падаткаў)», – паведамлялася ў лістах.

«Мы пайшлі да сваіх кіраўнікоў. Яны былі ў шоку, сказалі, што нічога не ведаюць, маўляў, яны не ў курсе і іх ніхто не папярэдзіў. За тыдзень нам толкам нічога не растлумачылі. Кіраўнікі лыпалі вочкамі і казалі: «Што за кашмар, мы нічога не ведаем», – кажуць былыя працаўнікі.

Адзінае, што яны даведаліся, гэта тое, што «Яндекс» спыняе фінансаванне новых праектаў. А значыць, і філіялу ў Беларусі.

«Як я гэта бачу – пасля пачатку вайны ва Украіне стала немагчыма фінансава падтрымліваць «Яндекс» у Беларусі, ён не адкрыецца, адпаведна, падраздзяленне нікому не трэба», – мяркуе былая працаўніца Ганна.

Адзначаецца, што працавалі на беларускі філіял каля 200 асобаў.

Hавiны
«Бензін даражэе, а таксі таннее». У Бабруйску таксоўцы зладзілі забастоўку
2022.05.04 23:07

ПС belsat.eu

Стужка навінаў