HR-дырэктарка і гендырэктарка «Яндексу» Алена Буніна з’ехала з Расеі і пакідае сваю пасаду. Яна заявіла, што «не можа жыць у краіне, якая ваюе са сваімі суседзямі».
Са словаў Бунінай, з канца лютага яна не была ў Расеі, а цяпер працуе ў ізраільскім офісе «Яндексу».
Пра гэта Буніна напісала на ўнутраным форуме кампаніі.
«Я не буду вяртацца: не магу працаваць у краіне, што ваюе са сваімі суседзямі», – напісала Буніна.
Алена Буніна са студзеня 2011 года працавала HR-дырэктаркай «Яндексу», а са снежня 2017 года сумяшчала гэтую працу з пасадай генеральнай дырэктаркі «Яндексу». У сакавіку 2020-га яе змяніў Тыгран Худавердзян, аднак праз содні пасля прызначэння ён пакінуў пасаду пасля таго, як трапіў пад санкцыі Еўразвязу.
Буніна выказвалася супраць вайны з Украінай з самага яе пачатку.
Буніна мелася выконваць абавязкі кіраўніцы «Яндексу» да 15 красавіка.
АД belsat.eu