Паводле праваабаронцаў, 30 студзеня ў СШ № 1 Бярозаўкі былі затрыманыя намесніца дырэктара ў выхаваўчай працы Ала Чуйко і сакратарка Святлана Козел.
Паведамляецца, што вучні былі ў шоку, калі затрымліваць жанчын у школу прыйшлі «пяць здаровых мужчынаў».
Прычына затрымання – лайкі і падпіскі на незалежныя Telegram-каналы, абвешчаныя ўладамі «экстрэмісцкімі».
У выніку жанчынам прысудзілі 30 базавых велічыняў (1200 рублёў) штрафу кожнай.
Глеб Нержын belsat.eu