Лукашэнка паляцеў ва Узбекістан


Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Ташкент, дзе мусіць правесці перамовы з прэзідэнтам Узбекістану Шаўкатам Мірзіёевым. Пра гэта паведамляе «Пул Первого».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў. Бішкек, Узбекістан. 13 кастрычніка 2023 года.
Фота: president.gov.by

Перамовы адбудуцца ў фармаце сам-насам і ў пашыраным складзе з удзелам дэлегацыяў.

Паведамляецца, што ў цэнтры ўвагі будуць пытанні паглыблення міждзяржаўных зносінаў. Асаблівую ўвагу плануецца надаць развіццю сувязяў у розных галінах прамысловасці, супрацы ў сельскай гаспадарцы, навуцы, адукацыі і турызме.

«Таксама абмяркуюць рэгіянальны і міжнародны парадак дня, узаемадзеянне дзвюх краінаў у інтэграцыйных структурах і на міжнароднай арэне», – паведамляецца ў прэс-рэлізе.

Анансуецца, што ў выніку перамоваў будзе падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў, у тым ліку план развіцця супрацы паміж Беларуссю і Узбекістанам на 2024–2025 гады.

Папярэдні раз Лукашэнка наведваў Узбекістан у 2018 годзе, а ў 2019 годзе з візітам у Беларусь прыбыў Мірзіёеў.

Каментар
Ці сумленна праходзілі выбары ва Узбекістане?
2023.07.10 23:38

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў