У Наваполацку адбыліся масавыя звальненні лекараў. Імаверна, гэта помста за ўцечку пра Бабарыку


Telegram-канал «Белыя халаты» паведаміў пра звальненне ўсіх медыкаў Наваполацкай гарадской больніцы, якіх затрымалі 17 траўня. Пяцёх лекараў схапілі праз тры тыдні пасля з’яўлення звестак пра шпіталізацыю палітыка Віктара Бабарыкі.

Віктар Бабарыка.
Фота: viktar_babaryka / instagram

Паводле інфармацыі суполкі «Белыя халаты», без працы застаўся хірург Міхаіл Пачкоўскі, уролаг Павел Стальмакоў, фельчар Наталля Первянёнак, загадчыца аддзялення гінекалогіі Ірына Васільева і лекарка УГД Ала Стальмакова. Іх звольнілі нібыта за прагулы.

Дактароў затрымалі 17 траўня, прыкладна праз тры тыдні пасля таго, як сталася вядома пра шпіталізацыю з калоніі палітзняволенага Віктара Бабарыкі. Тады лекарам прызначылі арышт на тэрміны ад 10 да 15 содняў, адной доктарцы – штраф.

Праваабаронцы мяркуюць, што аблава на лекараў звязаная з уцечкаю інфармацыі ў незалежныя медыі пра шпіталізацыю Бабарыкі.

Hавiны
Затрыманых медыкаў Наваполацкай больніцы, дзе лячылі Віктара Бабарыку, асудзілі на содні і штрафы
2023.05.21 00:11

Ужо 40 дзён нічога не вядома пра месцазнаходжанне палітыка. Паводле няспраўджаных звестак, у калоніі яго збілі. Блогер, спікер арганізацыі «ByPol» Аляксандр Кабанаў у эфіры «Белсату» раней казаў, што ў Бабарыкі прабітае лёгкае. Гэта значыць, былі зламаныя рэбры, і гэтую інфармацыю пацвердзілі крыніцы з калоніі.

Hавiны
Блогер Кабанаў: у Віктара Бабарыкі ў выніку збіцця можа быць зламанае рабро і прабіта лёгкае
2023.05.27 17:51

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў