Кароль Вялікай Брытаніі Чарлз III афіцыйна каранаваны


Ва Ўэстмінстэрскім абацтве Лондану 6 траўня адбылася каранацыя караля Вялікай Брытаніі Чарлза III і ягонай жонкі Камілы. Чарлз фармальна заняў пасад яшчэ ў верасні мінулага года, але афіцыйна заняў трон толькі цяпер.

Каранацыя караля Вялікай Брытаніі Карла III ва Ўэстмінстэрскім абацтве ў Лондане, Вялікая Брытанія. 6 траўня 2023 года.
Фота: East News

На цырымонію каранацыі Чарлза III запрошаныя больш за дзьве тысячы гасьцей з больш як 200 краін. Адзначаецца, што каля ста дзяржаў рэпрэзентаваныя на найвышэйшым узроўні. Аднак прадстаўнікоў Беларусі і Расеі, а таксама яшчэ пяці краінаў на цырымонію не запрасілі.

На каранацыю прыехалі кіраўнікі многіх дзяржаваў і ўрадаў. У іх ліку прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон, князь Манака Альбэр, прэм’ер-міністр Канады Жустэн Трудо, прэзідэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, бельгійскі кароль Філіп, прэмʼер-міністр Аўстраліі Энтані Элбаніз ды прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіў Лула да Сіўва.

ЗША на цырымоніі рэпрэзентуе першая лэдзі Джыл Байдэн. Ад Украіны на каранацыі прысутнічалі прэм’ер Дзяніс Шмыгаль разам з Аленай Зяленскай.

У адпаведнасці з прынцыпам пераемнасці кароны сын Элізабэт II стаў паўнапраўным кіраўніком адразу ж пасля смерці маці 8 верасня 2022 года. Пры гэтым Чарлз III – адзін з нямногіх, хто апынуўся на цырымоніі другі раз за жыццё. У 1953 годзе, быўшы чатырохгадовым дзіцем, Чарлз назіраў ва Ўэстмінстэрскім абацтве за каранацыяй сваёй маці. Аднак на каранацыі Элізабэт II прысутнічала ў 4 разы больш гасцей.

Разбор
Каранацыя ў дэталях: як Чарлз III стане памазанікам Божым
2023.05.06 12:53

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў