Беларусам дазволілі вывозіць у Польшчу грэчку, соль і цукар


Берасцейскі аблвыканкам скасаваў забарону на вываз фізічнымі асобамі з Беларусі ў Польшчу тавараў для асабістага карыстання. Адпаведнае рашэнне аблвыканкаму № 237 ад 28 сакавіка было афіцыйна апублікаванае 6 красавіка.

Прадукты харчавання ў Беларусі. 26 красавіка 2022 года.
Фота: Белсат

“Забарона на вываз фізічнымі асобамі з Рэспублікі Беларусь за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза тавараў для асабістага карыстання па пераліку і ў колькасці згодна з дадаткам да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 красавіка 2022 г. № 224 не распаўсюджваецца на тавары, набытыя фізічнымі асобамі, у выпадку іх вывазу з Рэспублікі Беларусь у Рэспубліку Польшча ў тэрмін па 31 снежня 2024 г.” – гаворыцца ў дакуменце.

Абмежаванні былі ўведзены пастановай урада “Аб мерах па абароне ўнутранага рынку” 12 красавіка 2022 года. Яны забаранялі вываз з Беларусі за межы ЕАЭС пшанічнай мукі, крупаў (грэчневых, рысавых, аўсяных, манных, пяловых), расліннага алею, аўсяных шматкоў, проса, макаронаў, цукру, солі, мясных, малочных і рыбных кансерваў.

Каментар
«Адказ на міграцыйны крызіс». Польшча абвінаваціла ўлады Беларусі ў чэргах на мяжы
2024.04.05 12:53

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў