Белстат пастанавіў не агучваць некаторых статыстычных звестак


Нацыянальны статыстычны камітэт пастанавіў не агучваць некаторых статыстычных звестак. У ведамстве сцвярджаюць, што афіцыйная статыстка можа прычыніць шкоду нацыянальнай бяспецы.

Паводле пастановы Белстату, афіцыйна замацоўваецца магчымасць не агучваць некаторых статыстычных звестак. Яны застануцца даступнымі толькі для высокапасадных чыноўнікаў.

Ад беларусаў стануць хаваць асобную інфармацыю, якая «можа прычыніць шкоду» нацыянальнай бяспецы, а таксама «грамадскаму парадку, маральнасці, правам і законным інтарэсам юрыдычных і фізічных асобаў». Пры гэтым Белстат не паведамляе, якім чынам будзе вызначацца, пра якую інфармацыю ідзецца.

Статыстычны камітэт таксама пакідае за сабою права адмовы даваць інфармацыю паводле зваротаў грамадзянаў або медыяў.

Белстат і раней хаваў інфармацыю ад грамадскасці. Цяпер пастанавіў зрабіць гэта законным.

Інфаграфіка
Беларусь вымірае, і вельмі хутка. Што (не) паказалі звесткі Белстату
2023.03.29 18:51

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў