«McDonald’s» у Казахстане паўтарыў беларускі лёс


Казахскі франчайзі «McDonald’s» абвесціў пра сыход амерыканскай сеткі фаст-фуду. На яе месцы абяцаюць адкрыць рэстараны пад новаю назваю. Прычынай сталіся «абмежаванні ў пастаўках».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: pixabay.com

Кампанія «Food Solutions KZ», казахскі франчайзі «McDonald’s», абвесціла на сваім сайце пра сыход амерыканскага брэнду.

«Аб аднаўленні дзейнасці і тэрмінах адкрыцця новых рэстаранаў хуткага абслугоўвання пад новаю назваю будзе абвешчана неўзабаве», – гаворыцца ў заяве.

Прычынай спынення працы «McDonald’s» называюцца «абмежаванні ў пастаўках». Што гэта за абмежаванні і з чым яны звязаныя, не ўдакладняецца.

Рэстараны «McDonald’s» у Казахстане прыпынілі працу ў лістападзе. Тады таксама паведамлялася аб праблемах з пастаўкамі.

Раней агенцтва «Bloomberg» напісала, што амерыканцы забаранілі казахскім партнёрам набываць катлеты для бургераў у Расеі. Франчайзі спрабаваў знайсці іншых пастаўляльнікаў, але, як выглядае, пошукі былі беспаспяховыя.

З падобнаю фармулёўкай («абмежаванні ў ланцужку паставак») закрыўся «McDonald’s» і ў Беларусі. Паведамлялася, што замест амерыканскага брэнду ў Беларусь прыйдзе расейскае «Вкусно – и точка», але гэтага не адбылося. Страўні сталі называцца «КСБ Віктары Рэстараны» – гэтак жа, як і кампанія, што была франчайзі «McDonald’s» ў Беларусі.

Меркаванні
«Мы вас не ведаем». Дык чый жа «McDonald’s»?
2022.12.13 13:22

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў