«McDonald's» у Беларусі ператворыцца ў расейскі «Вкусно – и точка»


Рэстараны «McDonald’s» у Беларусі цягам некалькіх тыдняў зробяць рэбрэндынг і стануць працаваць пад расейскім брэндам «Вкусно – и точка», паведамляецца на беларускім сайце сеткі.

McDonaldʼs у Менску.
Фота: mapminsk.ru

Гэтыя страўні ў Беларусі кіруюцца УП «КСБ Віктары Рэстараны». Кампанія абяцае захаваць працоўныя месцы і разнастайнае меню. Дакладную дату змены брэнду абяцаюць паведаміць пазней.

«McDonaldʼs» прыпыніў працу ў Расеі 14 сакавіка з прычыны вайны ва Украіне. У чэрвені ў Расеі былыя «МакДональдсы» адкрыліся пад брэндам «Вкусно – и точка» – бізнес прадалі прадпрымальніку Аляксандру Говару. Рэстараны пад новым брэндам спрабавалі паўтарыць меню «McDonaldʼs», але дагэтуль не прапанавалі аналагу славутага бігмаку.

У Беларусі «McDonaldʼs» працягваў працу, нягледзячы на суўдзел беларускіх уладаў у расейскім нападзе на Украіну. Але праз «абмежаванні ў ланцужку паставак» (імаверна, праз санкцыі) часова адмовіўся ад продажу сняданкаў, вярнулі іх у продаж пасля замены катлетаў.

Пад звыклымі брэндамі ў Беларусі працягваюць працаваць іншыя міжнародныя сеткі фаст-фуду, як «Burger King» і KFC.

«McDonaldʼs» ва Украіне прыпыняў працу праз вайну, але рэстараны пачалі адкрываць з 20 верасня.

Фота
Гісторыя «McDonald’s» у Расеі з 1989 да 2022 года. Фотаздымкі
2022.03.10 12:25

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў