У Фаніпалі затрымалі 60-гадовую жанчыну за «экстрэмісцкія» рэпосты


ГУБАЗіК затрымаў 60-гадовую Вольгу Краўчук за «экстрэмісцкія» рэпосты і ўдзел у паслявыбарчых мітынгах. Жанчыну арыштавалі на 15 содняў, паведамляюць праваабаронцы.

Вольга Краўчук. Крыніца: viasna96/Telegram

Жыхарка Фаніпаля «пакаянным» відэа, якое з ёй запісалі сілавікі, кажа, што яе затрымалі праз перасылку навінаў з «экстрэмісцкіх» крыніц. Сілавікі ўбачылі на яе тэлефоне «рэпосты» з «TUT.ВY», з рэсурсаў праваабарончага цэнтру «Вясна» і іншых «экстрэмісцкіх» крыніц.

Таксама жанчына «прызнаецца» ва ўдзеле ў паслявыбарчых мітынгах і кажа, што гэта радасць і шчасце, што ў Беларусі былі такія мірныя акцыі пратэсту.

Трэба пагаварыць
Азаронак выклікае галюцынацыі і сонны паралюш
2022.12.04 12:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў