У Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з музыкамі гурту Tor Band, асуджанымі на вялізныя тэрміны


У суботу 4 лістапада беларусы Беластоку правялі акцыю салідарнасці з палітзняволенымі музыкамі гурту Tor Band.

Акцыя салідарнасці з палітзняволенымі музыкамі Tor Band. 4 лістапада 2023 года, Беласток.
Фота: Белсат

Некалькі дзясяткаў беларусаў прыйшлі да Консульства Беларусі ў Беластоку. Сярод іх – вядомы праваабаронца Леанід Судаленка, на якога на радзіме завялі новую крымінальную справу. Судаленка выступіў на акцыі і заявіў, пра важнасць салідарнасці з тымі, хто знаходзіцца ў закладніках рэжыму Лукашэнкі.

Потым на акцыі гучалі песні Tor Band.

Праваабаронца Леанід Судаленка на акцыі салідарнасці з палітзняволенымі музыкамі Tor Band. 4 лістапада 2023 года, Беласток.
Фота: Белсат

Гомельскі абласны суд 31 кастрычніка вынес суворыя выракі музыкам з гурту Tor Band.

Дзмітрыя Галавача засудзілі на 9 гадоў узмоцненага рэжыму і аштрафавалі на 100 базавых велічыняў. Таксама ў даход дзяржавы ў мужчыны канфіскавалі ноўтбук і тэлефон.

Яўген Бурло атрымаў 8 гадоў узмоцненага рэжыму і 100 базавых велічыняў штрафу. Таксама ў яго канфіскавалі мабільны тэлефон.

Андрэя Ярэмчыка асудзілі на 7,5 года ўзмоцненага рэжыму і 100 базавых велічыняў штрафу. Ягоны мабільны тэлефон таксама пойдзе ў даход дзяржавы.

Акцыя салідарнасці з палітзняволенымі музыкамі Tor Band. 4 лістапада 2023 года, Беласток.
Фота: Белсат
Акцыя салідарнасці з палітзняволенымі музыкамі Tor Band. 4 лістапада 2023 года, Беласток.
Фота: Белсат

Вядома, што ў Яўгена Бурло за кратамі абвастрылася анкалагічнае захворванне, якое ён меў яшчэ да затрымання. Яўген моцна схуднеў і не можа перасоўвацца самастойна. Яўген Бурло быў на мыліцах падчас зачытвання прысуду, ён нават не мог падняцца.

Hавiны
Салідарнасць: беларусы сабралі музыкам з гурта «Tor Band» больш за 12 тысяч еўраў
2023.11.03 13:43

У студзені 2023 года гурт «Tor Band» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем».

Песні Tor Band сталі сімвалам пратэсту ў 2020 годзе.

Акцыя салідарнасці з палітзняволенымі музыкамі Tor Band. 4 лістапада 2023 года, Беласток.
Фота: Белсат

АЛ/Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў