Колькі бюджэтных грошай пойдзе на салюты 9 траўня ў беларускіх гарадах?


Сёлета 9 траўня святочны феерверк адбудзецца не толькі ў Менску – салюты запланаваныя ва ўсіх буйных гарадах Беларусі. Zerkalo.io паглядзела, колькі сродкаў з бюджэту будзе на іх выдаткавана.

Салют у Менску. 9 траўня 2020 года.
Фота: Белсат

Найдаражэйшы феерверк адбудзецца ў Менску. На сайце дзяржзакупак у заяўцы на пошук выканаўцы ад «Менскканцэрту» пазначаная сума 220 тысяч беларускіх рублёў.

На другім месцы па кошце – Берасце, дзе на салют запланавалі патраціць 25 тысяч рублёў. Крыху менш выдаткуюць у Горадні – 19,5 тысяч рублёў.

У Віцебску феерверк будзе каштаваць 11 тысяч рублёў, у Магілёве – 8 тысяч. У Бярозе, хоць гэта не абласны і нават не самы буйны з раённых цэнтраў, на салют з бюджэту пойдуць 9 тысяч рублёў.

У Гомлі адбудзецца два феерверкі: адміністрацыя Чыгуначнага раёну плануе патраціць на гэта 5 тысяч рублёў, Савецкага – 3 тысячы рублёў.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў