Гарадзенец забіў жонку і скончыў жыццё самагубствам


Вядома, што незадоўга да трагедыі муж і жонка пасварыліся, але памірыліся і працягнулі жыць разам, паведамляе Следчы камітэт.

Фота: Следчы камітэт Беларусі

16 сакавіка 44-гадовая жыхарка Горадні перастала выходзіць на сувязь. Яе дочкі, якія жывуць за мяжой, забілі трывогу і папрасілі сваю бабулю наведаць бацькоў. 18 сакавіка пенсіянерка адправілася да дачкі дадому. Брамка ў двор была зачыненая, а дзверы ў доме не зачыненыя на ключ. У адным пакоі жанчына знайшла цела сваёй дачкі з ранамі і гематомамі на твары і шыі, а ў іншым – цела 51-гадовага зяця.

Згодна з адной з версіяў следчых, мужчына збіў і задушыў жанчыну. Калі ён зразумеў, што жонка мёртвая, то паспрабаваў замесці сляды – пра гэта сведчаць выяўленыя ў пральнай машыне скрываўленыя рэчы і замытыя след крыві на дыване. Пасля гэтага мужчына здзейсніў самагубства.

Распачата крымінальная справа па артыкуле забойства. Прызначаныя судова-медыцынскія экспертызы.

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў