На палітвязня Яўгена Афнагеля ціснуць у калоніі


Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», палітзняволенага актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля змяшчаюць у ШІЗА і пазбавілі працяглага спаткання.

Праваабаронцам стала вядома, што на Яўгена Афнагеля ў наваполацкай калоніі аказваецца ціск. 19 студзеня Яўгена пасадзілі ў штрафны ізалятар на 10 содняў. Пасля выхаду ён паведаміў сваякам, што хутка яго зноў змесцяць туды. Прычыны, з якіх палітвязня караюць соднямі ў ШІЗА, – не вядомыя. Акрамя гэтага, адміністрацыя калоніі пазбавіла Яўгена працяглага спаткання.

Нагадаем, каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля летась 25 траўня асудзілі да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму (яго прызналі вінаватым у «масавых беспарадках»). Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Артыкулы
Гадаваць янотаў і паехаць у кругасветнае падарожжа. Асуджаны на 7 гадоў Яўген Афнагель абмяркоўвае з жонкаю планы пасля вызвалення
2021.05.30 10:00

РР belsat.eu

Стужка навінаў