«КДБ інтэгравалася з ФСБ». Беларускі рэжым трымаецца на Маскве, а Расея ўзнагароджвае сілавікоў у КДБ


Заявы беларускіх сілавікоў, як і самога Лукашэнкі сведчаць, што Беларусь імкліва страчвае свой суверэнітэт і становіцца залежнай ад Расеі. Прынамсі, менавіта такія высновы агучыў у эфіры «Белсату» Рыгор Ніжнікаў, палітолаг, фінскага інстытуту міжнародных справаў, каментуючы заявы кіраўніка КДБ Івана Церцеля пра ўзнагароды беларускіх спецслужбоўцаў Расеяй.

Нарада ў Лукашэнкі з сілавікамі і вайскоўцамі.
Фота: president.gov.by

Апошнія заявы высокіх прадстаўнікоў кранаў Захаду сведчаць, што Еўропа не мае рычагоў ціску на рэжым Лукашэнкі. Увогуле на Захадзе не разуюць рэжым у Беларусі і не разумеюць сітуацыю ў нашай краіне, кажа палітолаг Рыгор Ніжнікаў.

Палітолаг удакладняе, што з аднаго боку гучаць заклікі не ўводзіць санкцыі, з’яўляюцца заявы, што, магчыма, рэжым зменіцца пасля наступных выбараў, што існуе магчымасць перацягнуць рэжым у краіне на свой бок і адарваць ад Расеі. Але гэтыя заявы не адпавядаюць рэчаіснасці. І гэта, паводле Рыгора Ніжнікава, праблема.

«Паколькі ў ЕЗ няма адзінай лініі, гэта дае Лукашэнку магчымасць заставацца пры ўладзе, манеўраваць і дае надзею Расеі, што Еўропа таксама праз некаторы час разыдзецца ў сваёй стратэгіі ў дачыненні да Украіны», – выказвае меркаванне эксперт.

Hавiны
Эманюэль Макрон: Трэба працягваць ціск на рэжым Лукашэнкі
2023.06.01 09:41

І гэтым карыстаецца Лукашэнка, кажа палітолаг. З аднаго боку няма моцнага ціску з боку Захаду, а дзякуючы падтрыманню Масквы ён істотна ўзмацніўся. Заявы кіраўніка рэжыму пра небяспеку з боку Захаду, пра фармаванне і фінансаванне «тэрарыстаў, якія імкнуцца разваліць Беларусь» скіраваныя менавіта на Маскву і Пуціна. Лукашэнка кажа менавіта тое, што Пуцін хацеў бы пачуць, гэта тое, што робіць Лукашэнку хаўруснікам Пуціна, падкрэслівае эксперт. Гэтае ж робяць кіраўнікі спецслужбаў Расеі, той жа Прыгожын. Яны дэманструюць сваю інструментальнасць і лаяльнасць кіраўніку Крамля.

Hавiны
Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытанні праект закону аб народным апалчэнні
2023.05.31 13:54

А вось заява іншага прадстаўніка беларускага рэжыму, кіраўніка КДБ Івана Церцеля пра тое, што Расея ўзнагародзіла спецслужбоўцаў Беларусі – гэта адна з галоўных заяваў, кажа Рыгор Ніжнікаў. Гэта паказвае, наколькі беларускі суверэнітэт абмежаваны, здадзены Маскве.

«Мы можам казаць, што ў Беларусі больш няма вонкавай палітыкі. Таксама мы бачым, што КДБ настолькі інтэгравалася з ФСБ, што ўжо выконвае нейкія аперацыі сумесна, за што некалькі працаўнікоў атрымалі ўзнагароды. Беларускі рэжым разумее, што яго ўлада трымаецца толькі на Маскве. Таму чым больш суверэнітэту яны прадаюць, тым больш застаюцца ва ўладзе», – сцвярджае палітолаг.

Эксперт каментуе, што сёння ФСБ і КДБ перадусім разам працуюць у сферы барацьбы з іншадумствам. У якасці прыкладу такой супрацы ён узгадвае, як працаўнікі ФСБ затрымлівалі беларускіх апазіцыянераў у Маскве, а таксама прадстаўнік КДБ арыштавалі расейскіх апазіцыянераў у Беларусі. Потым арыштаваных выдавалі адзін аднаму.

Таксама яны абменьваюцца звесткамі выведкі. У Літве, ці Польшчы беларускія агенты збіраюць звесткі і перадаюць у Маскву. У выніку КДБ выконвае так званую брудную працу замест Масквы ў краінах ЕЗ. Гэта вялікая страта суверэнітэту.

Hавiны
«Рэжым баіцца змовы паміж сілавікамі». Вадзім Мажэйка пра ролю сілавікоў у Беларусі
2023.06.01 18:05

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў