Хапун у Дзяржынску, «тэрарыст» з дзетсаду і забарона чырвонай памады. Рэпрэсіі 1 красавіка


Гэта не жарты: палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі сапраўды набываюць абсурдны характар і даходзяць да забароны зняволеным карыстацца чырвонай памадай, бо такую любіць Марыя Калеснікава.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Стрыт-арт з Марыяй Калеснікавай, аўтар невядомы. Варшава, Польшча. 11 верасня 2021 года.
Фота: Белсат

Ад ранку 1 красавіка ў Дзяржынску, што пад Менскам, адбываўся хапун і масавыя ператрусы праз нібыта знойдзеную выбухоўку. Яе выявілі, калі здымалі вывешаныя ўздоўж дарогі сцягі Украіны і бел-чырвона-белыя сцяжкі. Паводле звестак праваабаронцаў «Вясны», сілавікі мелі спіс на тры дзясяткі чалавек. Большасць людзей пасля ператрусаў адпусцілі, але прынамсі два чалавекі засталіся ў сілавікоў. Нават вечарам участковыя хадзілі па людзях са свайго спісу, правяралі ў іх тэлефоны.

Таксама 1 красавіка сілавікі правялі ператрус у сваякоў актывіста Аляксандра Стральцова. Сам ён знаходзіцца за мяжой. Нагода для ператрусу невядомая.

Яшчэ 30 сакавіка ў Круглым да затрыманай Аліне Горавай выклікалі «хуткую» ў РАУС, але вырашылі не шпіталізаваць, а выправіць у следчы ізалятар, дзе ёсць дзённы стацыянар. Аб гэтым стала вядома праваабаронцам «Mayday» толькі 1 красавіка. Жанчына мае хранічныя хваробы нырак і палавых органаў, гэтыя хваробы абвастрыліся.

Hавiны
Праваабаронцы папрасілі ЕЗ перашкодзіць экстрадыцыі затрыманага ў Менску расейца
2023.04.01 12:36

У Горадні прызначылі дату суду над вартаўніком дзіцячага садку, 53-гадовым Валянцінам Дуброўшчыкам, якога вінавацяць паводле некалькіх «экстрэмісцкіх» артыкулах (ён «абразіў» каментарамі ў інтэрнэце Аляксандра Лукашэнку, старшыню аблвыканкаму і расейскіх вайскоўцаў ва Украіне) і ўнеслі ў спіс «тэрарыстаў». Працэс супраць яго мае пачацца 3 красавіка ў Гарадзенскім абласным судзе

Былая палітычная зняволеная Вольга Класкоўская расказала аб незвычайнай забароне ў гомельскай калоніі: на жанчын чыняць прэсінг за чырвоную памаду, бо лічаць яе знакам пратэсту і салідарнасці са зняволенай Марыяй Калеснікавай. Супрацоўнікі калоніі прапанавалі зняволенай фарбаваць вусны зялёнай памадай «колер нашай формы камуфляжнай».

Ёсць і ўмоўна-добрыя навіны. На волю выйшла палітзняволеная Юлія Чамлай. Яе затрымалі 30 верасня 2021 года, асудзілі за «Абразу прадстаўніка ўлады» і «Распальванне варожасці» на два гады калоніі агульнага рэжыму. Яна цалкам адбыла пакаранне.

Hавiны
За два месяцы ў «камісію па вяртанні ў Беларусь» звярнуліся 56 чалавек. Сярод іх нашая рэдактарка
2023.04.01 22:35

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў