Праваабаронцы папрасілі ЕЗ перашкодзіць экстрадыцыі затрыманага ў Менску расейца


Арганізацыі «Мемориал» і «ОВД-Инфо» накіравалі ў Еўрапейскую камісію і Раду Еўропы лісты з просьбаю перадухіліць экстрадыцыю з Беларусі расейскага грамадзяніна Аляксея Маскалёва. Мужчыну, які ўцёк ад прысуду за «дыскрэдытацыю» арміі, затрымалі ў Менску 30 сакавіка.

Грамадзянін Расеі Аляксей Маскалёў.
Фота: sotavisionmedia / Telegram

Цэнтр абароны правоў чалавека «Мемориал» паведаміў, што разам з арганізацыяй «ОВД-Инфо» накіраваў лісты ў Еўрапейскую камісію і Раду Еўропы з просьбаю выкарыстаць усе даступныя сродкі, каб перадухіліць экстрадыцыю з Беларусі расейскага грамадзяніна Аляксея Маскалёва. Праваабаронцы адначасова заявілі, што міжнародная супольнасць мусіць дамагацца перадачы мужчыны ў трэцюю краіну – бяспечную і гатовую прыняць яго.

«Абарона правоў чалавека і грамадзянскіх свабодаў ёсць адным з асноўных прыярытэтаў Еўразвязу і Рады Еўропы і ёсць абавязаннем, што ўзялі на сябе ўсе ягоныя чальцы», – адзначаецца ў звароце расейскіх арганізацыяў.

Hавiны
У Менску затрымалі расейца, дачка якога намалявала антываенны малюнак
2023.03.30 09:51

28 сакавіка суд у Тульскай вобласці прызначыў Маскалёву 2 гады калоніі за «дыскрэдытацыю» арміі. Уначы напярэдадні абвяшчэння выраку мужчына ўцёк з-пад хатняга арышту. Праз два дні Маскалёва затрымалі ў Менску на запыт расейскай паліцыі. Ягонае месцазнаходжанне вызначылі, калі ён, імаверна, уключыў свой мабільны тэлефон.

Сям’я Маскалёвых трапіла ў цэнтр увагі пасля таго, як шасцікласніца Маша намалявала на ўроку ў школе малюнак з надпісамі «Не вайне» і «Слава Украіне». Дзяўчынка цяпер у дзіцячым прытулку.

Разбор
«Паставілі нумар на кантроль». Як у Менску знайшлі расейца-пацыфіста, які ўцёк ад прысуду?
2023.03.30 19:14

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў