Беларускі добраахвотнік атрымаў раненне ў баях на аўдзееўскім кірунку. Ідзе збор на рэабілітацыю


Адкрыты збор сродкаў на рэабілітацыю ваяра Беларускага добраахвотніцкага корпусу.

Беларускі добраахвотнік атрымаў раненне на аўдзееўскім кірунку.
Фота: Беларускі добраахвотніцкі корпус.

Беларус атрымаў сур’ёзнае раненне ў баях на аўдзееўскім кірунку. Ягонае імя не называецца.

«За некалькі дзён да 2024 года наш кулямётнік вярнуўся на фронт пасля цяжкага ранення, атрыманага падчас запарожскага контрнаступу, – гаворыцца ў паведамленні Беларускага добраахвотніцкага корпусу. – Пры штурме варожых пазіцый, у апошні тыдзень 2023 года, ён атрымаў яшчэ адно раненне на аўдзееўскім кірунку. На жаль, прыйшлося правесці ампутацыю стапы ды часткі галёнкі. Для найхутчэйшага аднаўлення і вяртання нашага брата ў шляхетныя шыхты, мы адкрылі збор».

Падтрымаць параненага беларуса можна праз спасылку.

Беларускі добраахвотніцкі корпус быў утвораны крыху больш за год таму, 25 снежня 2022 года. Пра стварэнне вайсковай адзінкі заявілі тады беларускія добраахвотнікі Ігар Янкоў (Янкі), Андрэй Трацэўскі (Бяссмяротны) і Радзівон Батулін (Гена). Прычынаю стварэння БДК, паводле яго заснавальнікаў, перш за ўсё была нязгода з тым, што беларускіх ваяроў спрабуюць палітызаваць.

14 снежня 2023 года Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі прызнала Беларускі добраахвотніцкі корпус «экстрэмісцкім фармаваннем».

Агляд
Сустрэчныя баі і лакальныя змены на фронце. Што адбываецца ва Украіне?
2023.12.31 18:36

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў