У Менску распачаўся кастынг на «працу мары»: абіраюць праглядальніка расейскіх серыялаў


Відэасэрвіс «Voka», які шукаў адмыслоўца для прагляду стужак за тысячу рублёў, цягам 19-20 снежня мае вызначыць, хто будзе тым адзіным.

Вядома, што патэнцыйнага працаўніка абірае рэжысёр Андрэй Курэйчык. Творца ўваходзіць у журы.

Пакуль падрабязнасці конкурсу невядомыя. Усяго на пачатку снежня кампанія атрымала больш за 2,5 тысячы рэзюмэ цягам трох дзён.

Цяпер у кастынгу бяруць удзел напэўна больш за 100 чалавек. Здымкі з кастынгу з’явіліся ў Facebook Ірыны Карэлінай.

Фота facebook Ірыны Карэлінай

ДР belsat.eu

Стужка навінаў