У КДБ пакуль не раскрываюць падрабязнасці начных затрыманняў Алеся Яўдахі, Міраслава Лазоўскага і Андрэя Дундукова.
«Белсату» не ўдалося датэлефанавацца да прэсавага сакратара КДБ Дзмітрыя Пабяржына – ён не здымае слухаўку.
Аднак у кароткім каментары «Свабодзе» ён сказаў, што неўзабаве пра ўсё стане вядома.
«Без каментароў. Я ведаю, пра каго вы пытаецеся, ужо шмат якія СМІ напісалі. Усяму свой час. Неўзабаве пра ўсё даведаецеся», – сказаў ён.
Затрыманні Яўдахі, Лазоўскага і Дундукова лічаць невыпадковымі, іх звязваюць з заявамі Лукашэнкі пра арышты дзясяткаў баевікоў, якія трэнаваліся ў лагерах са зброяй і планавалі правакацыі.
ДР belsat.eu