Стала вядома пра трэцці начны арышт


Пра затрыманне Андрэя Дундукова «Белсату» паведаміла ягоная жонка Ганна.

«Нас затрымалі на мяжы, калі мы ехалі ў адпачынак. Нічога не сказалі, вядома толькі, што КДБ. Адвезлі ў Менск. Паводле якой справы і ў чым абвінавачваюць, таксама не сказалі. Сказалі, праз содні будзе вядома», – распавяла Ганна Дундукова.

21 сакавіка стала вядома пра затрыманне аднаго з лідараў колішняга «Белага Легіёну» Міраслава Лазоўскага і кнігараспаўсюдніка Алеся Яўдахі, якога абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы масавых беспарадкаў.

Андрэй Дундукоў – вайсковец, былы актывіст, аматар экстрэмальнага турызму, у дзяцінстве займаўся ўсходнімі адзінаборствамі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў