Яйкі, мяса, пірог, хрэн, соль і перац – чаго яшчэ не хапае гэтаму велікоднаму кошыку?


Беларуская мова самою назваю – Вялікдзень – падкрэслівае значэнне гэтага свята. Што, акрамя яек і булак, кладуць беларусы ў велікодныя кошыкі? У чым сутнасць самога свята і сімволіка яго атрыбутаў?

Наш госць, ксёндз Зміцер Прыступа, распавядзе, якія прадукты і чаму польскія вернікі кладуць у святочны кошык, каб аднесці іх на асвячэнне ў касцёл. Якія з іх – працяг старых габрэйскіх традыцыяў, а якія – прыдумка палякаў.

Hавiны
Тэст натуральных фарбаў: атрымалі яйкі дракона і балотную жыжку
2021.04.30 15:39

Раскажа наш госць і пра сутнасць свята, якую могуць засланяць вонкавыя атрыбуты.

У сваёй парафіі ксёндз Зміцер імкнецца зблізіць палякаў і беларусаў. Напрыклад, удалося правесці двухмоўную імшу. А таксама нашага госця засыпаюць пытаннямі наконт беларускай мовы – палякам цікава ведаць, наколькі моцна яна адрозніваецца ад польскай.

«Заўсёды нагадваю ім [парафіянам. – Заўв. «Белсату»] пра тое, што я, канешне, беларус. Што я люблю сваю бацькаўшчыну, але таксама я зараз тут і для іх, і дзялюся тым, што проста маю. Па-першае, сваёю вераю», – кажа ксёндз Зміцер.

Інтэрв’ю
Ксёндз Зміцер Прыступа: «Каля труны Хрыста стаяла варта, але Ён уваскрос. Не губляйма надзеі»
2023.04.09 12:00

А напрыканцы праграмы Віктар Шукеловіч згуляе з ксяндзом Змітром у біткі. Пра іншыя велікодныя гульні мы распавядалі ў адным з мінулых выданняў праграмы:

Святар – рус. священник

Свята – рус. праздник

Сэнс – рус. смысл

Цуд – рус. чудо

Разважаць – рус. рассуждать

Шыкуемся = рыхтуемся

Маляваць – рус. разрисовывать

Калераваць = фарбаваць

Насамрэч = на самай справе

Споведзь – рус. исповедь

Камунія = прычасце

Сумленне – рус. совесть

Знешнія прыкметы – рус. внешние приметы

Святочны кошык – рус. праздничная корзинка

Наталіць – рус. утолить

Страва – рус. блюдо

Вяндліна – рус. ветчина

Стары Запавет – рус. Ветхий Завет

Ахвяра – рус. жертва

Спажываць = есці

Супольнасць – рус. общность

Адпаведны = падыходзячы

Мур = сцяна

Абмяжоўваць – рус. ограничивать

Перашкода – рус. препятствие

Пачастунак – рус. угощение

Свянцоны = асвячоны

Паводле = у адпаведнасці

Імша = служба ў храме

Сапсаванасць – рус. испорченность

Доўгатэрміновы – рус. долгосрочный

Бурак – рус. свекла

Печыва = нешта печанае

Вітацца – рус. здороваться

Уплыў – рус. влияние

Адмаўляцца – рус. отказываться

Вернік – рус. верующий

Бабця = бабуля

Паважаны = сур’ёзны

Пачуццё – рус. чувство

Кіраваць суполкай – рус. руководить сообществом

Удзельнік – рус. участник

Не пакрыўдзіць – рус. не обидеть

Дастасоўвацца – рус. подстраиваться

Вогнішча – рус. костер

Парафія – рус. приход

Мэта – рус. цель

Нагода – рус. повод

Адрознівацца – рус. отличаться

Зацікаўлены – рус. заинтересованный

Уяўленне – рус. представление

Нагадваць = напамінаць

Бацькаўшчына = радзіма, айчына

Высілак – рус. усилие

Усведамленне адказнасці – рус. осознание ответственности

Не ўпасці ў бруд тварам – рус. не ударить в грязь лицом

Не існаваць – рус. не существовать

Пачаставацца – рус. угоститься

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.