«Грым як частка кіно – брудная справа». Візажыстка – пра візаж і макіяж па-беларуску


Таццяна нарадзілася ў расейскім Запаляр’і, але ў 13 гадоў пераехала ў Беларусь і вывучыла беларускую мову. Яна вучылася на журналістку, але праз Плошчу-2010 змяніла занятак. Як адбыліся гэтыя перамены і як працуе майстрыца грыму – у нашай праграме.

Шэраг незвычайных абставінаў спрычыніліся да таго, што нашая госця Таццяна Мартыненкава зрабілася беларускамоўнаю майстрыцаю грыму.

Таццяна – нарадзінка расейскага Запаляр’я. Нават трапіўшы ў Беларусь, яна магла адмовіцца ад вывучэння беларускае мовы праз грамадзянства. А ейная першая спецыяльнасць – журналістыка.

Як жа сталася, што Таццяна авалодала беларускаю мовай і прафесіяй грымёра? Хто адгаворваў, а хто, наадварот, заахвочваў вучыць беларускую? Чаму Таццяна кажа, што праца грымёра брудная? Якімі інструментамі карыстаецца? Ці ёсць розніца паміж візажам і макіяжам? Як грымёр выкарыстоўвае веды анатоміі?

У граматычнай частцы Віктар Шукеловіч распавядзе, якія словы замяняюць беларусам расейскае «кисть» у словазлучэннях: «кисточка на ушах», «кисть винограда», «кисть для рисования».

Распавядаючы аб працы, нашая госця Таццяна Мартыненкава зрабіла вядоўцу Віктару Шукеловічу грым у стылі стымпанку.

Лёс – рус. судьба

Тамтэйшы = які знаходзіцца там

Выхоўвацца = гадавацца – рус. воспитываться

Выкладаць – рус. преподавать

Справа гонару – рус. дело чести

Праз = з-за

Жахліва – рус. ужасно

Распавесці = расказаць

З адукацыі = па адукацыі

Перапалохацца = перапужацца

Прыбытковая справа – рус. прибыльное дело

Пакідаць на гарбату = даваць гасінчык – рус. давать чаевые

Твар – рус. лицо

Пасаваць = падыходзіць

Цягліцы = мышцы

Рухацца – рус. двигаться

Скура – рус. кожа

Тэрмін = час

Мэта = задача

Запазычаны = узяты

Каляровы аловак – рус. цветной карандаш

Пэндзаль – рус. кисть

Фарбавацца – рус. краситься

Пакратаць = памацаць – рус. потрогать

Вусны = губы

Павекі – рус. веки

Вейкі, веі – рус. ресницы

Заплюшчваць = закрываць (пра вочы)

Расплюшчваць = адкрываць (пра вочы)

Прыдасца = спатрэбіцца

Скроні – рус. виски

Сівізна – рус. седина

Патыліца – рус. затылок

Брудны – рус. грязный

Боства – рус. божество

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.