Кавалеўскі: Віктар Лукашэнка выглядаў як чалавек, які не цураецца беларускай мовы


Валер Кавалеўскі вучыўся на гістфаку БДУ на пачатку 1990-х. Тады гэта было месца, дзе гадаваліся сапраўдныя патрыёты Беларусі. Сярод студэнтаў быў і Віктар Лукашэнка. Як гэта суадносілася з тым, што ягоны бацька змяніў дзяржаўныя сімвалы краіны?

Валер Кавалеўскі – прадстаўнік у замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінету.

Інтэрв’ю
«Я не стаўленік Дзярждэпу ЗША – я стаўленік Святланы Ціханоўскай». Шчырая размова з Валерам Кавалеўскім
2024.02.13 06:10

Валер Кавалеўскі шмат можа распавесці пра мовы. Сам ён нарадзіўся на Століншчыне, дзе пануе паляшуцкая гаворка. Каб паступіць у БДУ, ён за рэкордны тэрмін вывучыў англійскую мову. Дарэчы, адначасова з нашым госцем у БДУ вучыўся Віктар Лукашэнка.

Каб было яшчэ цікавей, сын Кавалеўскага нарадзіўся ў Менску, але гадаваўся ў ЗША, а цяпер жыве ў Афрыцы, таму ведае англійскую, французскую і суахілі.

Як Валер Кавалеўскі дае рады з рознымі мовамі і якім яму запомніўся Віктар Лукашэнка – у нашай праграме.

У граматычнай частцы вядоўца Віктар Шукеловіч распавядзе, як прыгожа дзякаваць па-беларуску.

Намеснік – рус. заместитель

Паслядоўна – рус. последовательно

Асаблівасць – рус. особенность

Выразны – рус. выразительный

Моцны ўплыў – рус. сильное влияние

Адчувацца – рус. чувствовать

Адрозненні – рус. отличия

Выраз – рус. выражение

На карысць – рус. на пользу

Уласны – рус. собственный

Стрыманы – рус. сдержанный

Асяроддзе – рус. окружение

Дамагчыся = дабіцца

Калыханка – рус. колыбельная

Зручна – рус. удобно

Кірунак = напрамак

Натхніць – рус. вдохновить

Адрынуць = адкінуць

Пераасэнсаванне – рус. переосмысление

Раптам – рус. вдруг

Патрапіць = папасці

Нейкім чынам – рус. каким-то образом

Мэта – рус. цель

Імгненны – рус. мгновенный

Шлях = дарога

Другасны – рус. вторичный

Тэрмін – рус. срок

Належны ўзровень – рус. должный уровень

Даводзілася – рус. приходилось

Паліва – рус. топливо

Падштурхоўваць – рус. подталкивать

Пераконваць – рус. убеждать

Выклікаць – рус. вызывать

Кшталту – рус. типа

Паднаціснуць – рус. поднажать

Шанаваць = паважаць

Хіба, недахоп – рус. недостаток

Кола = круг

Гасцінны – рус. гостеприимный

Уразіць – рус. впечатлить

Сціпленькі – рус. скромненький

Прылада, прычындалле – рус. приспособление

Выпадковасць – рус. случайность

Свядома – рус. сознательно

Не высвятляць абставіны – рус. не выяснять обстоятельства

Абуджэнне – рус. пробуждение

Грамадзянства – рус. гражданство

Пашанцаваць – рус. посчастливиться

Прастора – рус. пространство

Відавочна – рус. очевидно

Імпрэза = мерапрыемства

Наведваць – рус. посещать

Магчымасць – рус. возможность

Удзельнічаць – рус. участвовать

Узгадваць = успамінаць

Дачыненні = адносіны, зносіны

Адштурхнуцца – рус. оттолкнуться

Аднолькавы – рус. одинаковый

Пэўная ступень прыязнасці – рус. определенная степень доброжелательности

Выклік – рус. вызов

Вымаўленне – рус. произношение

Стаўленне = адносіны

Не прадугледжваць – рус. не предусматривать

Абмежаваны – рус. ограниченный

Да спаткання = да сустрэчы

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: vitebsk-region.gov.by