Юрыя Бондара звольнілі з пасады міністра культуры. Новым міністрам культуры стаў былы памочнік прэзідэнта па Берасцейскай вобласці Анатоль Маркевіч.
Маркевіч Анатоль раней не меў дачынення да культуры.
Ён нарадзіўся ў 1971 годзе ў вёсцы Громкі Шчучынскага раёну.
Скончыў Берасцейскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.С. Пушкіна (настаўнік матэматыкі і фізікі), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працаваў настаўнікам і дырэктарам у школах Шчучынскага раёну. У 1999 -2002 гадах – дырэктар СШ №1 гарадскога пасёлка Карэлічы.
З 2002 года – намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкаму.
З 2010 года – старшыня Карэліцкага раённага Савету дэпутатаў.
З 2011 года працаваў старшынёй Навагрудскага райвыканкаму.
Юрый Бондар з верасня 2017 года быў міністрам культуры Беларусі. Самае сумнае яго дасягненне на пасадзе – разгон Купалаўскага тэатру напярэдадні стогадовага юбілею.