ЗША ўвялі санкцыі супраць хакераў і кампаніяў з Расеі


Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі супраць групы расейскіх хакераў «Evil Corp» і звязаных з ёй асобаў і кампаніяў. Пад абмежаванні трапілі 17 чалавек і сем арганізацыяў.

У ЗША лічаць, што чальцы «Evil Corp» распрацавалі ды распаўсюджвалі вірус «Dridex», з дапамогай якога выкралі грошы ў кліентаў прынамсі 300 банкаў у 40 краінах свету. Шкода ад іх дзеянняў ацэньваецца ў памеры не менш за $ 100 млн.

Hавiны
Спецслужбоўцы Еўропы выявілі базу расейскіх шпіёнаў у Альпах
2019.12.05 07:14

Мінфін сцвярджае, што групоўкай кіруе сетка людзей з Масквы. Узначальвае яе 32-гадовы ўраджэнец Украіны Максім Якубец, які з 2017 года, паводле ведамства, працаваў на ФСБ Расеі. За інфармацыю пра яго абвешчаная ўзнагарода ў $ 5 млн.

Пад санкцыі патрапілі яшчэ 16 чалавек, у тым ліку грамадзяне Украіны, Грэцыі, Ізраілю, Іспаніі. Фінансавым пасярэднікам «Evil Corp» названы Дзяніс Гусеў – генеральны дырэктар шасці расейскіх кампаніяў, якія таксама апынуліся ў санкцыйных спісе: «Бізнес-Сталіца», «Оптыма», «Трэйд-Інвест», «ЦАО», «Вертыкаль» і «Юнік».

Hавiны
Microsoft выявіла атаку расейскіх хакераў на антыдопінгавыя арганізацыі
2019.10.29 09:11

Чальцы «Evil Corp» распаўсюджвалі Dridex з дапамогай масавых рассыланняў праз электронную пошту.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў