ЗША: Расея хоча паставіць на дне Балтыйскага мора «праслушку»


Паводле амерыканцаў, прылады для праслухоўвання могуць быць усталяваныя на трубаправодзе «Паўночная плынь–2».

Злучаныя Штаты гатовыя ўвесці санкцыі супраць расейскага газаправоду «Паўночная плынь–2». У Вашынгтоне сцвярджаюць, што праект узмоцніць залежнасць Еўропы ад Расеі і створыць праблемы бяспекі. У прыватнасці, паводле амерыканцаў, Расея можа размясціць па маршруце трубаправода акустычныя прылады для назірання (undersea surveillance equipment). Гэтыя сістэмы могуць, напрыклад, выкарыстоўвацца для выяўлення падводных лодак.

Агенцтва Bloomberg падае, што санкцыі могуць быць ужытыя ў межах закону «Аб супрацьдзеянні супернікам Амерыкі», які прынялі летась у жніўні.

«Паўночная плынь–2» – трубаправод, па якім расейскі газ будзе паступаць у Заходнюю Еўропу не праз Беларусь і Украіну, а па дне Балтыйскага мора. Адзіны акцыянер праекту – расейская дзяржаўная карпарацыя «Газпрам». Кошт будовы газаправоду складае $ 9,5 млрд.

7 траўня 2018 года. Гергард Шрэдэр, Дзмітрый Мядзведзеў і патрыярх Кірыл на цырымоніі інаўгурацыі Уладзіміра Пуціна. Былы канцлер Нямеччыны сёння ачольвае раду дырэктараў «Роснефти» ды з’яўляецца старшынём рады акцыянераў «Паўночнай плыні–2». Фота – Аляксей Дружынін/прэсавая служба прэзідэнта Расеі

ДД

Стужка навінаў