«Знішчаюць патроху». «Лебядзіны» больш не адпавядае крытэрам заказніка


У рэспубліканскім біялагічным заказніку «Лебядзіны» ў Менску пачалося новае будаўніцтва. Гэтым разам з супрацьлеглага боку ад рэстарацыі кіраўніка фірмы «Тапас» Паўла Белага. Пра гэта ў «Facebook’у» паведамляе грамадскі актывіст Антон Матолька.

Заказнику Лебяжий – полный R.I.P.Источник: https://t.me/motolkohelp/7337Начались строительные работы и с…

Opublikowany przez Antona Motolkę Czwartek, 10 października 2019

Актывіст адзначае, што, паводле відавочцаў, у заказніку ідзе высечка дрэваў ды праклалі з бетонных блокаў часовую дарогу.

У якасці наступстваў жыхары суседніх дамоваў прыводзяць фота памерлай чаплі на тэрыторыі заказніка.

«Знішчаюць заказнік патроху»

Аб’ектыў
Заказнік «Лебядзіны» – падарунак «хакейнаму» сябру Лукашэнкі
2019.09.12 22:16

Забудову «Лебядзінага» ў размове з карэспандэнтам belsat.eu пракаментаваў кіраўнік грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Аляксандр Вінчэўскі.

«Знішчаюць заказнік патроху. І паўплываць грамадскасць ніяк не можа. Большасць свайго значэння ён ужо практычна страціў», – адзначыў ён, каментуючы забудову «Лебядзінага».

На ягоную думку, гэтая тэрыторыя пасля ўсіх забудоваў, якія там з’явіліся, больш не адпавядае практычным крытэрам рэспубліканскага заказніка.

Аб’ектыў
Улады абвесцілі пра грамадскае абмеркаванне амаль пабудаванага рэстарану ля заказніка Лебядзіны
2019.08.16 21:33

«Прыродны куток нейкі там магчыма пакінуць, экскурсіі нейкія арганізоўваюць, але гэта ўжо не ахоўная тэрыторыя рэспубліканскага значэння, якая калісьці арганізоўвалася», – заявіў Аляксандр Вінчэўскі.

Пры гэтым кіраўнік АПБ не верыць у тое, што звароты грамадскасці змогуць выправіць неяк сітуацыю знішчэння заказніка, бо мінулыя звароты нічога не змянілі.

Аб’ектыў
У заказніку «Лебядзіны» незаконна будуюць рэстарацыю
2018.11.12 21:39

Будаўніцтва на тэрыторыі «Лебядзінага» пачалося пасля таго, як у 2014 годзе Аляксандр Лукашэнка вылучыў бізнесоўцу Паўлу Беламу землі каля заказніка.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў