Журналістку «Белсату» Кацярыну Андрэеву і аператара Сяргея Кавалёва затрымалі ў Курапатах. Журналістаў адпусцілі, узяўшы тлумачэнні. У выніку нашым калегам пагражае суд і штраф за працу без акрэдытацыі.
Кацярына Андрэева і Сяргей Кавалёў вялі стрым з прэс-канферэнцыі Зайдэса, а потым размаўлялі з актывістам, што ўсталёўваюць крыжы ў Курапатах.
Ужо калі Андрэева і Кавалёў сыходзілі, да іх каля запраўцы падышлі міліцыянты – Сяргей Кніга і Андрэй Пуцята. Яны запрасілі журналістку і аператара праехаць з імі ў Бараўлянскі аддзел міліцыі УУС Менаблвыканкаму, каб там скласці пратакол паводле арт. 22.9 КоАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі медыяў).
Затрымліваюць нашых журналістаў! Вязуць у РАУС!
Opublikowany przez Белсат TV Piątek, 20 lipca 2018
Кацярына Андрэева прапанавала скласці пратаколы на месцы, аднак праваахоўнікі адмовіліся і пасадзілі журналістаў у міліцэйскую машыну.
Opublikowany przez Catarinę Andreevą Piątek, 20 lipca 2018
На журналістаў склалі пратаколы за працу без акрэдытацыі і праз гадзіну вызвалілі.
ІІ, belsat.eu