Жахлівае ДТЗ на Берасцейшчыне: фура пратараніла маршрутку


Каля Відомля Камянецкага раёну адбылася сур’ёзная аварыя: у фуры адмовілі тармазы і яна пратараніла маршрутку. Адзін чалавек загінуў.

ДТЗ на Берасцейшчыне.
Фота: Belsat.eu

Фура павінна была спыніцца, але праз сапсаваныя тармазы пратараніла на скрыжаванні маршрутку з людзьмі, што рухалася па галоўнай дарозе. Відавочцы адзначаюць, што нават пасля ўдару фура працягвала рух, піша 1reg.by.

ДТЗ на Берасцейшчыне.
Фота: Belsat.eu

Паводле папярэдняй інфармацыі пацярпелі 17 чалавек.

ДТЗ на Берасцейшчыне.
Фота: Belsat.eu

Усіх пацярпелых адразу даставілі ў Камянецкі цэнтральны раённы шпіталь. Потым частку пацярпелых перавезлі ў абласны шпіталь. Паводле БелТА, у васьмі пацярпелых траўмы сярэдняй цяжкасці. Адна жанчына памерла ў шпіталі – ёй было 60 гадоў.

Крыніца vk.com/uvdbrest

У міліцыі кажуць, што мікрааўтобус рабіў перавозку па маршруце «Камянец-Берасце».

«Адной з магчымых прычынаў ДТЗ разглядаецца тэхнічная няспраўнасць грузавога аўтамабіля», – кажуць у УУС Берасцейшчыны.

ДТЗ на Берасцейшчыне.
Фота: Belsat.eu
Фота: belsat.eu

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў