Ярмошына з'яўляецца пацярпелай па «справе Ціханоўскага»


Следчы камітэт прызнаў Лідзію Ярмошыну, старшыню ЦВК, пацярпелай у межах крымінальнай справы блогера Сяргея Ціханоўскага, паведамляеюць naviny.by.

Лідзія Ярмошына распавяла, што ў Следчым камітэце яна давала паказанні.

«Мяне выклікалі ў Следчы камітэт для дачы паказанняў. Гэта было неўзабаве пасля напісання заявы, тыдні два таму назад. Прызналі пацярпелай», – паведаміла Лідзія Ярмошына.

Суд над Ціханоўскім 1 ліпеня ў Горадні .
Фота: belsat.eu

Лідзія Ярмошына распавядае, што яе напалохалі словы блогера Сяргея Ціханоўскага, таму яна звярнулася з заявай да сілавікоў.

«Я казала тое ж самае, што ўжо ўсё чулі – што спадар Ціханоўскі пагражаў прыйсці да мяне дадому без маёй згоды, што зʼяўляецца ціскам і пагрозай маёй бяспекі», – распавяла Лідзія Ярмошына.

Абноўлена
«Дзе вашыя тапкі, беларусы?» У Горадні Сяргея Ціханоўскага асудзілі на 15 содняў
2020.07.01 10:20
  • Падставаю для «справы Ціханоўскага» стаў інцыдэнт, які адбыўся 29 траўня ў Горадні падчас пікету па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую. Адная з прысутных на пікеце жанчын стала правакаваць канфлікт з Сяргеем Ціханоўскім, які адмаўляўся адказваць на яе пытанні і хацеў спыніць размову. Міліцыя выкарыстала гэта, як падставу для ўмяшання, завязалася штурханіна. У выніку адзін міліцыянт упаў. На наступны дзень МУС заявіў, што распачатая крымінальная справа аб гвалце ў дачыненні да працаўніка органаў унутраных справаў.
  • Агулам у межах «справы Ціханоўскага» былі затрыманыя 10 чалавек, у іх адбыліся ператрусы. 9 траўня Следчы камітэты паведаміў, што Сяргею Ціханоўскаму і яшчэ сямі асобам высунулі абвінавачванні па ч.1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Дзеянні аднаго з фігурантаў справы дадаткова кваліфікаваныя следствам паводле артыкулу 364 (гвалт у дачыненні працаўнікоў органаў унутраных справаў) КК і яшчэ адну асобу вінавацяць толькі па арт. 364. Усе яны знаходзяцца пад вартаю.
  • Праваабарончыя арганізацыя Беларусі прызналі Ціханоўскага палітвязнем і патрабуюць вызвалення блогера. Вызваліць Ціханоўскага і ягоных паплечнікаў таксама заклікаў Еўразвяз. Еўрапарламент папярэдзіў, што ў дачыненні службовых асобаў, адказных за рэпрэсіі, могуць увесці новыя санкцыі.

CK belsat.eu

Стужка навінаў