«Яндекс» раіць беларусам не выходзіць на вуліцу. А ім па барабану


Надпіс з заклікам заставацца дома ў Казані.
Фота: Vladimir Gerdo / TASS / Forum

Кампанія «Яндекс» падрыхтавала мапу з «індэксам самаізаляцыі».

На інтэрактыўнай мапе бачна колькі карыстальнікаў паслугаў «Яндекс» знаходзяцца цяпер паза домам. З мапы вынікае, што ў Беларусі людзі не імкнуцца схавацца ад COVID-19.

«Мы параўналі ўзровень гарадской актыўнасці цяпер і ў звычайны дзень да эпідэміі. Калі ён такі ж, як у гадзіну пік у звычайныя будні, значыць, узровень самаізаляцыі нізкі, 0 балаў, і гэта дрэнна. Калі ў горадзе ціха, як ноччу, – гэта 5 балаў. Чым вышэй бал, тым складаней вірусу распаўсюджвацца», – тлумачаць аўтары праекту.

Каб паглядзець на «індэксам самаізаляцыі», націсніце на гузік «самаізаляцыя» у верхнім правым куце мапы.

Стужка навінаў