Аўтары праекту InformNapalm размясцілі фатаграфіі беларускіх сепаратыстаў, якія пазуюць на фоне расейскіх комплексаў радыёэлектроннай барацьбы ў Луганскай вобласці.
«Цягам апошняга года наша каманда не раз адлоўлівала расейскія комплексы РЭБ «Житель», зафіксаваныя на акупаванай частцы Данбасу. Вынік нашага маніторынгу: у раёне Ясінаватай 31 сакавіка-1 красавіка 2016 года комплекс «Житель» «выпадкова згарэў», – паведамляе InformNapalm.
Цяпер пад пільнай увагай InformNapalm знаходзяцца расейскія комплексы СПР-2М «Ртуць-БМ» і станцыя перашкод «Р-378Б» комплексу РЭБ «Барысаглебск-2».
На фота бачны тактычны знак (ТЗ) «18 у квадраце» – гэта так званая «асобная рота РЭБ акупацыйных войскаў Расеі на Данбасе, в/ч Л-05776» у Луганску.
На другім плане на фота бачныя экспанаты (розныя лятальныя апараты) Авіяцыйна-тэхнічнага музея ў Луганску.
InformNapalm – шматмоўны некамэрцыйны вэб-сайт пра расейскае вайскове ўварванне ва Украіну. Старонка мае беларускамоўную версію.
ДР belsat.eu