Берасцейскі Бэнксі намаляваў новую карціну замест замазанай. Фотафакт


У Берасці мастак, які жадае захоўваць ананімнасць, намаляваў на плоце новы малюнак, прысвечаны беларускім выбарам.

Вулічны мастак у Берасці працягвае ўздымаць вострыя сацыяльныя тэмы. Яго ўжо празвалі мясцовым Бэнксі – сваймі малюнкамі ён уздымае праблемныя пытанні і пры гэтым захоўвае ананімнасць. І вось – порцыя новых твораў ад мастака.

У цэнтры Берасця зʼявіўся малюнак, прысвечаны нядаўнім выбарам у палату прадстаўнікоў. Мышалоўка, сала і шклянка з гарэлкай.

На месцы знішчанага неўзабаве з’явіўся новы малюнак.
Фота: Belsat.eu

Цікава, што малюнак паўстаў на тым самым месцы, дзе літаральна некалькі дзён дагэтуль камунальнікі замалявалі папярэднюю карціну – таксама прысвечаную выбарам.

Папярэдні малюнак з’явіўся 29 лістапада. У празрыстай скрыні для галасавання – акуратна складзеныя бюлетэні, нібы іх туды нехта паклаў. І нечыя чорныя сляды, якія вядуць да скрыні.

Праца. прысвечаная парламенцкім выбарам. пратрымалася на плоце нядоўга.
Фота: Belsat.eu

Малюнак правісеў прыкладна з тыдзень. Цікава, колькі правісіць новая выява?

«Белсат» з’вязаўся з берасцейскім Бэнксі, але мастак адмовіўся ад любых каментароў, бо хоча заставацца ананімным.

АС, фота аўтара Belsat.eu

Стужка навінаў