Тэлеграм-канал «Пул Первого» апублікаваў відэа, дзе Аляксандр Лукашэнка распавядае пра сваю ферму.
Падчас наведвання арганізацыяў групы кампаніяў «Сервалюкс» у Смалявіцкім раёне Аляксандра Лукашэнка распавёў пра козачак і кароў на сваёй ферме. Адпаведнае відэа выкладў тэлеграм-канал «Пул Первого».
«У мяне там цяпер 11 кароў, па-мойму… А пазаўчора зайшоў на ферму, у мяне там козкі – толькі прыплод з’явіўся, зусім маленькія козкі. І я адкрываю станок вялікі і там як снег: усе беленькія, маленькія. Белыя-белыя, вось як халат! Гэта аддушына! А ты кажаш – каронавірус, каронавірус… Вось лячэнне ад вірусу!» – заявіў ён.
Нагадаем, хто вядзе канал «Пул Первого» дакладна невядома. Паводле адной з версіяў, да рэдагавання тэлеграм-каналу мае дачыненне прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант.
ІІ belsat.eu