Вадохрышча 2020: як акуналіся ў Менску. Вялікі фотарэпартаж
2020.01.19 21:25
19 студзеня праваслаўныя святкуюць Богаяўленне ці Вадохрышча. Па традыцыі вернікі назапашваюць святую ваду ды акунаюцца ў ледзяную купель. Але сёлета лёду няма, у Менску каля 0 градусаў. Мы выправіліся на некалькі афіцыйных кропак, каб зірнуць як акунаюцца менчукі.
Выратавальная станцыя «Камсамольскае возера» сустракае гучнай музыкай. Вайсковыя намёты для пераапранання падзелены на мужчынскую і жаночую часткі. Акунуцца можна толькі пад наглядам ратавальнікаў, іншыя ўчасткі берага зацягнуты чырвонай стужкай. Дзяжурыць брыгада хуткай дапамогі і міліцыя. Ёсць кропкі продажу гарачай ежы і пітва.
Камсамольскае возера. Вадохрышча 2020. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.euБеспасярэдне перад купаннем рэкамендуецца зрабіць размінку або прабежку, каб разагрэць і падрыхтаваць цела. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.euКаб пазбегнуць пераахалоджвання, лепш абмежавацца 10 секундамі ў вадзе. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.euКамсамольскае возера. Вадохрышча 2020. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.euКамсамольскае возера. Вадохрышча 2020. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.euПрыблізна за гадзіну да купання роюць паесці, а пасля – выпіць гарачай гарбаты. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.euКамсамольскае возера. Вадохрышча 2020. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.euКамсамольскае возера. Вадохрышча 2020. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.euПраваслаўныя вернікі звязваюць Вадохрышча з біблейскімі падзеямі, калі Ян Прадвеснік на рацэ Іярдан пахрысціў Ісуса. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.euКамсамольскае возера. Вадохрышча 2020. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.euІснавалі розныя прыкметы звязаныя з гэтым днём. Калі на Вадохрышча сцюдзёна, то ў жніво будзе горача. Снег у гэты дзень абяцаў урадлівы год, грыбное лета, але чакалася чарвівая капуста. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.euКамсамольскае возера. Вадохрышча 2020. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu
Выратавальная станцыя «Цнянская»
Тут няма намётаў для пераапранання, але паставілі багата лаў. Міліцыя, хуткая дапамога пільнуе за працэсам.