25 сакавіка ў гонар беларускіх добраахвотнікаў і з нагоды гадавіны абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі над гарадскімі радамі ўкраінскіх гарадоў будуць вывешаныя беларускія нацыянальныя сцягі.
Акцыя ладзіцца Грамадскім сектарам Атраду «Пагоня» пры падтрымцы Народнага дэпутата Украіны Ігара Гузя.
У яе межах Народны дэпутат накіраваў на імя кіраўнікоў шэрагу гарадоў лісты з просьбай далучыцца да акцыі.
Першым згоду вывесіць беларускі сцяг над гарадской радай даў мэр гораду Каламія Івана-Франкоўскай вобласці Ігар Слюзар.
Прэс-служба Грамадскага сектару Атраду «Пагоня»