«Усю ўладу – вусатым»: на магілёўскім стадыёне адбылася манстрацыя


Манстрацыя ў Магілёве. Фота «Белсат»

Жартаўлівы пікет у форме манстрацыі прайшоў 26 траўня на стадыёне ў Магілёве. Пікет ладзілі паводле новых правілаў арганізацыі масавых акцыяў, якая прадугледжвае паведамляльны характар іх правядзення ў дазволеных уладамі месцах пры ўмове аплаты паслуг міліцыі, хуткай дапамогі і камунальных службаў.

Манстрацыя ў Магілёве. Фота «Белсат»

Удзельнікі манстрацыі трымалі ў руках плакаты з надпісамі «Ну вы ж самі ўсё разумееце», «Лепш бы ішлі на завод працаваць», «Заплаціў 143 р. і стаю», «Усю ўладу – вусатым» ды іншыя.

Манстрацыя ў Магілёве. Фота «Белсат»

«У першую чаргу мы хацелі паспрабаваць тыя новаўвядзенні ў заканадаўства пра масавыя акцыі, якія прынялі ў студзені. Па-другое, гэта была спроба мастацкага асэнсавання рэчаіснасці і таго, што адбываецца. Бо сур’ёзнай акцыі там, дзе мы праводзілі – на стадыёне на вуліцы Чалюскінцаў, нельга праводзіць, бо гэта проста смешна. І любы пікет, нават самы сур’ёзны палітычны будзе здзекам», – заявіў у каментары belsat.eu адзін з арганізатараў акцыі Аляксандр Буракоў.

Манстрацыя ў Магілёве. Фота «Белсат»

Вынік манстрацыі арганізатары ацэньваюць «нармалёва».

Манстрацыя ў Магілёве. Фота «Белсат»

«Прыйшлі, пастаялі, парагаталі і разышліся», – адзначыў суразмоўца.

Манстрацыя ў Магілёве. Фота «Белсат»

Перашкодаў, паводле яго, з боку гарвыканкаму не было. Толькі ў першы раз арганізатарам не далі правесці акцыю на стадыёне 1 траўня, бо там нібыта праводзіўся футбольны турнір.

Манстрацыя ў Магілёве. Фота «Белсат»

«Паколькі інстытут масавых акцый у горадзе не вельмі пашыраны, тыя службы, да якіх мы звярталіся – хуткая, міліцыя і камунальнікі – яны не вельмі ведаюць самі той механізм, па якім нам трэба заключаць дамову. Таму ў нас на гэта сышло тры дні. Хаця гэта можна за адзін дзень зрабіць», – распавёў Аляксандр Буракоў.

Манстрацыя ў Магілёве. Фота «Белсат»

Некаторыя праблемы ўзніклі ўжо пасля акцыі. Хоць у ёй удзельнічала 6 чалавек, прадстаўнік МУС Пугачоў, паслугі якога не замаўлялі арганізатары і які прыйшоў на манстрацыю сам, налічыў 20 удзельнікаў. Да дэманстрантаў ён залічыў і гледачоў, якія стаялі за межамі стадыёну.

Манстрацыя ў Магілёве. Фота «Белсат»

А розніца ў падліках уплывае на кошт паслугаў міліцыі. Гэтак, арганізатарам трэба заплаціць тры базавыя велічыні, калі ўдзельнікаў 10 і менш, і 25 базавых – калі іх ад 11 да 100.

Манстрацыя ў Магілёве. Фота «Белсат»

Але, падкрэсліў Аляксандр Буракоў, у арганізатараў было ўсё выверана – у акцыі ўдзельнічала толькі 6 чалавек.

Манстрацыя ў Магілёве. Фота «Белсат»

МГ belsat.eu

Стужка навінаў