Удзельніц Pussy Riot Марыю Алёхіну і Вольгу Барысаву затрымалі пасля арганізаванай імі акцыі ў расейскім Якуцку ў падтрымку ўкраінскага рэжысёра-палітвязня Алега Сянцова.
Пра гэта распавяла сама Алёхіна, перадае «Медиазона».
«Алёхіну і Барысаву павезлі ў аддзел паліцыі па падазрэнні ў здзяйсненні адміністратыўнага правапарушэння – правядзенні несанкцыянаванай акцыі», – адзначае выданне.
Як паведамлялася, 6 жніўня ў Якуцку ўдзельніцы Pussy Riot правялі акцыю ў падтрымку ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова, якога ўтрымліваюць за кратамі ў Расеі.
25 жніўня 2015 суд у Растове прысудзіў украінскаму рэжысёру 20 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму па абвінавачванні ў падрыхтоўцы тэрактаў на тэрыторыі Крыма.
Расейскія і ўкраінскія дзеячы культуры неаднаразова выказваліся ў падтрымку зняволенага калегі. Праваабарончы цэнтр «Мемориал» прызнаў Сянцова палітвязнем.
КА, belsat.eu