У Жодзіна працаўнікоў прымусілі да канца году адлічваць грошы з заробку на суботнікі


У горадзе Жодзіна працаўнікі амаль усіх прадпрыемстваў гораду атрымалі на рукі паперку, у якой яны «просяць» цягам 10 месяцаў утрымліваць з свайго заробку грошы. Са звычайных працаўнікоў будзе адлічвацца – па 5 рублёў, а з кіраўнікоў – па 10.

Канкрэтна гэтая паперка – для адной са школаў гораду, паведамляе NEXTA ў сваім Telegram. У паперчыне адзначаецца, што працаўнік просіць утрымліваць з заробку з сакавіка па снежань бягучага году грошы і пералічваць іх на рахунак гарвыканкаму. Сродкі збіраюцца з пазнакай «гарадскія суботнікі», на добраўпарадкаванне гораду і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы Жодзінскай гарадской больніцы.

Не жадаеце падпісваць такую заяву? Без праблем, пішыце на звальненне. Або атрымаць усё адно прымусяць, адзначаецца ў Telegram.

«Затое на Еўрапейскія гульні, суды, палацы і прэзідэнцкія клінікі грошы заўсёды ёсць!», – падсумоўвае NEXTA

Hавiны
Дырэктыва Лукашэнкі аб развіцці ЖКГ прадугледжвае абавязковыя суботнікі для жыльцоў
2019.03.04 16:53

CK belsat.eu

Стужка навінаў