У выніку беспарадкаў у амерыканскай турме загінулі 7 чалавек


У горадзе Бішапвіль (штат Паўднёвая Караліна) у турме строгага рэжыму адбыліся беспарадкі: у выніку канфлікту паміж зняволенымі загінулі 7 чалавек, яшчэ 17 былі параненыя.

Улады паведамляюць, што ніхто з ахоўнікаў не пацярпеў. Беспарадкі пачаліся ўвечары ў нядзелю, а каля 2 гадзінаў ночы адміністрацыі калоніі ўдалося ўзяць сітуацыю пад кантроль.

Падрабязнасці таго, што адбылося пакуль невядомыя.

ІІ, belsat.eu, паводле CNN

Стужка навінаў