Невядомыя напалі на працаўнікоў расейскага выдання Sputnik у Турцыі. Пасля звароту ў паліцыю журналісты зніклі. Пра гэта паведаміла галоўны рэдактар МІА «Россия сегодня» і тэлеканалу RT Маргарыта Сіманьян.
Як напісала Сіманьян у Twitter, да дому да трох працаўнікоў «Sputnik Türkiye» ў Анкары «ўварваліся нейкія вупыры, пагражалі, крычалі, што яны здраднікі Радзімы, бо працуюць на расейцаў».
«Sputnik Türkiye» паведамляе, што інцыдэнт адбыўся каля 22:30-23:00 паводле менскага часу. Нападнікі – у кожнай з груп было не менш за дзесяць чалавек – спрабавалі выламаць дзверы. Яны схаваліся да прыбыцця паліцыі.
Пасля нападу працаўнікі звярнуліся з заявамі ў паліцыю, а потым перасталі выходзіць на сувязь, піша Маргарыта Сіманьян у сваім Telegram-канале.
Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган распавёў, што размаўляў з Уладзімірам Пуціным па тэлефоне пасля авіяўдару 27 лютага, у выніку якога 36 турэцкіх салдат загінулі.
«Я папрасіў у Пуціна, каб Расея дазволіла турэцкім сілам самастойна змагацца з рэжымам. Мы, здаецца, не разумеем намераў Расеі там», – заявіў Эрдаган.
Прэзідэнт падкрэсліў, што Турцыя не шукае авантуры і не мае намеру пашыраць свае тэрыторыі, але абараняе сваю тэрытарыяльную цэласнасць ад рэжыму Асада.
МГ