У суды накіравалі 127 адміністратыўных справаў на ўдзельнікаў маскоўскай акцыі пратэсту 3 жніўня


У маскоўскія суды паступіла 127 адміністратыўных матэрыялаў у дачыненні да затрыманых на акцыі пратэсту 3 жніўня. Па 20 з іх вынесена рашэнне аб прызначэнні пакарання ў выглядзе адміністратыўнага арышту, паведамляе «Інтэрфакс».

Яшчэ па 30 справах суд прызначыў пакаранне ў выглядзе штрафу.

У прэс-службе Маскоўскага гарадскога суду адзначылі, што за акцыю пратэсту 27 ліпеня ў суды накіравалі 1108 адміністратыўных справаў.

«З гэтага ліку ўжо разгледжаны з прызначэннем пакарання 480 матэрыялаў. З іх у дачыненні да 89 чалавек прызначаныя пакарання ў выглядзе адміністратыўнага арышту, па 376 матэрыялах вынесены рашэнні аб штрафах, у двух выпадках прызначаныя абавязковыя працы», – сказалі ў Масгарсудзе.

Амаль усе прыцягнуты да адказнасці па артыкуле 20.2 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях Расеі (парушэнне ўсталяванага парадку правілаў правядзення мітынгу).

Hавiны
Супраць удзельніка акцыі 3 жніўня ў Маскве распачалі крымінальную справу. Ён вывіхнуў плячо амапаўцу
2019.08.04 16:25

Паводле праваабарончага праекту «ОВД-Инфо», падчас акцыі 3 жніўня ў Маскве сілавікі затрымалі каля 1000 чалавек.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў