27 ліпеня паліцыя Масквы брутальна разагнала несанкцыянаваны мясцовымі ўладамі мітынг непадалёк ад Краснай плошчы.
Паводле ovdinfo.org, праваахоўнікі затрымалі 389 чалавек (па стане на 15:50).
Паліцыя ачапіла раён, дзе была запланаваная акцыя пратэсту.
Падчас разгону некалькі чалавек атрымалі траўмы і трапілі ў шпіталь.
У студыі YouTube-каналу «Навальный LIVE» праваахоўнікі зладзілі вобшук. Паліцэйскія прыйшлі таксама ў рэдакцыю тэлеканала «Дождь».
«У Сталешнікавым завулку сапраўдная бойня. Паліцыя б’е людзей дубінкамі, жорстка разганяе мітынгоўцаў», – паведаміла выданне «Новая газета».
https://naviny.belsat.eu/ru/news/vlasti-moskvy-zaderzhivayut-uchastnikov-mitinga-i-zhurnalistov-onlajn/
Некаторым удзельнікам акцыі спачатку ўдалося прайсці праз паліцэйскія кардоны або ўцячы праз завулкі. Сілавікі не далі пратэстоўцам сабрацца каля гарадской думы. У выніку сфармавалася трохтысячная калона, якая прайшла побач з будынкам ФСБ і дайшла да Садовага кальца. Пазней натоўп апынуўся непадалёк ад метро «Трубная». Паліцыя прыехала і туды, і таксама пачала затрыманні.
Росгвардейцы избили парня дубинкой. Фото: МБХ медиа pic.twitter.com/omCj8R4yKm
— Открытая Россия (@openrussia_team) 27 July 2019
Удзельнікі мітынгу патрабавалі зарэгістраваць незалежных кандыдатаў на выбарах у Маскоўскую гарадскую думу.
ЮВ belsat.eu