Па ўсёй Румыніі адбываюцца масавыя акцыі пратэсту з патрабаваннямі адстаўкі ўрада. Па некаторых ацэнак увечары 10 жніўня ў цэнтры Бухарэсту сабраліся каля 100 тысяч дэманстрантаў.
Позна ўвечары 10 жніўня пачаліся сутыкненні пратэстоўцаў і паліцыі на цэнтральнай плошчы Вікторыі. Частка дэманстрантаў спрабавала прарвацца да будынку ўрада, кідалі бутэлькі і камяні ў сілавікоў. Паліцыя ў сваю чаргу выкарыстала слёзатачывы газ і вадамёты. Некалькі сотняў чалавек пазней звярнуліся па медычную дапамогу, сярод іх былі і праваахоўнікі.
Удзельнікі пратэстаў называюць найбуйнейшую Сацыял-дэмакратычную партыю «Партыяй злодзеяў», а на ўрад ускладаюць віну за карупцыю. Дэманстрацыі праходзяць пад сцягамі розных краін: на гэтыя акцыі румыны-эмігранты прыехалі літаральна з усяго свету.
Прадстаўнікі кіроўнай кааліцыі абвінавачваюць арганізатараў акцый пратэсту ў подкупе дэманстрантаў. Паліцыя заяўляе аб агрэсіўных групах у натоўпе пратэстоўцаў і заклікае не паддавацца на правакацыі.